Цікавінкі
- Птушка зязюля легка жыве на свеце таму, што не выхоўвае сваіх дзетак. Здаўна чалавек звяртаўся да яе, каб даведацца, колькі яму яшчэ адмерана. Колькі разоў пракукуе – столькі год і пражывеш.
- Калі курыца заспявае падобна пеўню – быць бядзе.
- Ластаўка заляціць у хату цераз акно – прыйдзе непажаданая вестка, а калі ў доме есць дзяўчына, наадварот, прыйдуць сваты ці жаніх.
- У верасні 2003 года падчас 10-га святкавання “Дзень беларускага пісьменства” ў Полацку ўсталявалі помнік у гонар літары “Ў”.
Вітаю цябе, вясковы месяц красавік!
Красавік… Сама назва месяца як быццам указвае, што прайшоў час бязлітасных траскучых маразоў і паўночных вятроў. Надыходзіць новы этап жыццевага цыкла. Усе ў гэты перыяд года актыўна набірае моц, пачынае квітнець. Дарэчы, ад працэсу цвіцення, якое паўсюль назіраецца ў гэты час у прыродзе, утвораны назвы другога месяца вясны ва ўкраінскай (“квіцень”), польскай, старабеларускай (“kwiecien”), а таксама ў сучаснай беларускай (“красавік”) мовах.
Вывучаючы гісторыю паходжання назвы чацвертага месяца года, можна заўважыць, што яго корань (“краса”) прысутнічае ў многіх славянскіх мовах. Яго значэнне – “красота, цвет жизни, великолепие”, а таксама больш вузкае – “украшение” (у царкоўнаславянскай мове). Славенкі прыметнік “krasovit”, які яшчэ больш нагадвае беларускі назоўнік “красавік”, азначае “пышны, раскошны”.
Курага, разынкі, арэхі, мед – у чым іх карысць?
Устойлівасць нашага арганізма да розных хваробаў народныя дактары раяць умацоўваць пры дапамозе нескладанага, але вельмі смачнага рэцэпта – курага, разынкі, арэхі, мед. Вам трэба будзе толькі прыгатаваць такую справу, і зарад здароўя будзе забяспечаны. Карыснай гэта страва будзе і для дарослых людзей, якія маюць сардэчныя хваробы, схільныя да арытміі, паколькі курага – багатая крыніца калію.
Прыгатаваўшы гэты вітамінны кактэль: курага, разынкі, арэхі, мед – можна павысіць узровень гемаглабіну, прывесці ў норму ціск. Дзеці павінны ацаніць гэта як лекі адначасова. Прымаць яго неабходна раніцай да ежы – па 1 чайнай лыжцы.
Асцярожнымі трэба быць тым, у каго ёсць алергія на любы з прадуктаў, якія ўваходзяць у склад стравы, і дзецям да трох гадоў.