Народныя прыкметы і павер’і
- На Благавешчанне (7 красавіка) дождж – ураджай на жыта, грыбное лета; снег – мокрае лета; сухое цеплае надвор’е – лета засушлівае, а восень марозная
- Красавік ваду падбірае, красачкі пускае
- У красавіку грымот – цеплы будзе год
- Дзе ў красавіку рака, там у ліпені лужына
- З бярозы цячэ многа соку – да мокрага лета
Здаўна людзі кажуць
Жаваранак прылятае на праталіну,
Шпак – на прагаліну,
Жораў – з цяплом,
Ластаўка – з лістом.
Усякай птушцы свае гняздо міла.