Ці ведаеце вы, што…?
У старабеларускім пісьменстве для абазначэння мяккасці зычнага адсутнічала літара Ё.
Тэрмін верш з’явіўся ў старажытнай беларускай літаратуры на пачатку XVI стагоддзя.
Беларускім морам называюць возера Нарач.
Першы беларускі сатырычна-гумарыстычны часопіс, які ўпершыню быў выдадзены 31 снежня 1924 года, называўся “Авадзень.”
Літара Э з’явілася ў беларускіх тэкстах у канцы XV стагоддзя.
29 лістапада лічыцца Днём літары Ё.
У беларускай пісьменнасці літара “Ў” стала ўжывацца з 1890 года.
Лічэбнік пачаў лічыцца самастойнай часціцай мовы з XVIII стагоддзя.
Загадка
Літара,
Як глянеш вочкам,
Быццам
Мяккі знак з кіёчкам.
Здагадаліся, сябры?
Ну, канечне ж,
Гэта - ….
Ы- 28-я літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай літары ы (“еры”). Здаўна абазначае галосны гук. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.